Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАБРОЎСКАЯ Валянціна Ігнатаўна
[1916, Мінск — ?], спявачка, верагодна, сястра Уладзіслава Баброўскага. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў хоры Беларускага тэатра оперы і балета. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Жыла ў Мінску па адрасе: Мацвееўскі зав., д. 7, кв. 3. Арыштавана 1.3.19446. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 22.2.1990. Асабовая справа Б. № 30598-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.