Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАБРОВА Марыя Аляксандраўна 

БАБРОВА Марыя Аляксандраўна

[сапр. Броніна, 1897, в. Локшы Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 28.4.1920), удзельніца падпольнай барацьбы ў Бабруйску і Бабруйскім пав. ў гады польскай акупацыі 1919—20. Па даручэнню ЦК КП(б)ЛіБ арганізоўвала нелегальныя партыйныя камітэты на Бабруйшчыне. У час павятовай падпольнай партыйнай канферэнцыі, якая адбывалася на яе кватэры, арыштавана польскімі ўладамі. Была хворая на тыф. Пасля катаванняў расстраляна легіянерамі. Яе імем у Бабруйску названа вуліца.

Кр. геагр.: БелСЭ, т. 2, с. 38.

Літ.: БЭ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".