Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАБІНСКІ Станіслаў Янавіч
[літ. псеўд. Крачыньскі, Ляліва, Р. Няруда; 20.11.1882, Варшава, цяпер Польшча — 20.9.1937, Масква, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху. Скончыў Ягелонскі ун-т (1910), Лясную акадэмію. Рэвалюцыйную дзейнасць пачаў у СДКПіЛ у 1905, быў членам яе Варшаўскага камітэта. Шмат разоў арыштоўваўся. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 жыў у Маскве, уваходзіў у склад выканкама Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў, Маскоўскіх акруговага бюро і гарадскога камітэта РСДРП(б), выканкама групы СДКПіЛ у Расіі. Па Мінскай і Магілёўскай выбарчых акругах балаціраваўся ва Устаноўчы сход Расіі. У час Кастрычніцкага перавароту 1917 з’яўляўся членам ваеннага бюро пры Маскоўскім камітэце РСДРП(б), начальнікам рэзервовага штаба ВРК Маскоўскага Савета. У снеж. 1917 — жн. 1918 нам. камісара па польскіх справах пры наркамаце нацыянальнасцяў РСФСР. У грамадзянскую вайну ў Чырвонай арміі — камісар Зах. дывізіі, член ВРК 16-й арміі Зах. фронту. З лют. 1919 начальнік палітаддзела наркамата земляробства Літоўска-Беларускай рэспублікі. Уваходзіў у склад камісіі па аднаўленні Віленскага ун-та, потым па адкрыцці БДУ. Быў арганізатарам і выкладчыкам курсаў савецкіх работнікаў у Мінску ў 1920. З’яўляўся членам Польбюро агітпрапа ЦК РКП(б)-ВКП(б) у 1919—22 і 1926. Адзін з заснавальнікаў, рэктар і загадчык кафедры філасофіі Уральскага камуністычнага ун-та ў Свярдлоўску. З 1925 член Польскай камісіі па гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху пры ЦК ВКП(б), у 1929—31 дырэктар Політэхнічнага музея ў Маскве, потым кіраўнік метадычнага савета навукова-тэхнічных выдавецтваў. Падчас арышту на пенсіі. Арыштаваны НКВД СССР 15.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. М. Горкага, д. 5, кв. 60. Асуджаны 20.9.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.5.1955.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Літ.: Ksiкga polakуw, uczestnikуw Rewolucji Paџdziernikowej 1917—1920: Biografie. Warszawa, 1967; Хацкевич А.Ф. Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967; Najdus W. Polacy we wіadzach Republiki Litewsko-Bialoruskiej (1919 r.) // Kwartalnik historyczny. 1967. R. 74. Z. 3; ЭГБ, т. 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.