Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАБАРЭКА Пётр Якубавіч
[1888 ці 1898, в. Старыца Слуцкага пав. Мінскай губ. — 1938, ГУЛАГ], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1917). Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне (у званні прапаршчыка). У 1919—20 студэнт Мінскага настаўніцкага інстытута, актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы. З’яўляўся членам Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны. У ліп. 1920 прызваны ў Чырвоную армію. У кастр.-ліст. 1920 Слуцкім камітэтам БПСР накіраваны ў воласці для арганізацыі выбараў дэлегатаў на бел. з’езд. Прыняў актыўны ўдзел у Слуцкім збройным чыне 1920, быў камендантам мяст. Грозава. У крас. 1921 вярнуўся ў Савецкую Беларусь, служыў у Чырвонай арміі. У жн. 1922 арыштаваны АДПУ у роднай вёсцы і прыгавораны да трох гадоў зняволення ўмоўна. У 1923 паступіў у БДУ. У кастр. 1924 накіраваны на работу ў Калінінскую акругу (Клімавічы), дзе да ліст. 1925 узначальваў Мсціслаўскі раённы аддзел адукацыі. У 1938 арыштаваны і асуджаны да зняволення ў канцлагерах, дзе і загінуў.
Літ.: Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах. Мн., 2001. / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 309; ЭГБ, т. 6—2; Гесь А. Калінінская акруга: хроніка беларускага жыцця 1920-х гадоў // Спадчына. 2001. №3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.