Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАБАРЭКА (БАБАРЫКА) Пётр Адамавіч
[1898, в. Плябанцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 28.2.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919—21 член ВКП(б). Верагодна, у 1930-я г. быў арыштаваны. Апошняе месца работы — сакратар санітарнага аддзела Дзмітраўскага канцлагера НКВД Маскоўскай вобл. 5.1.1938 узяты пад варту ў інтэрнаце Дзмітлага. 25.2.1938 асуджаны «тройкай» НКВД за «контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных» і «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1990.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.