Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АСВЯЦІМСКІ Марк Аляксандравіч
[1886, Слуцк, Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 10.11.1938, Гомель, НКВД], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Удзельнік з’ездаў прадстаўнікоў бел. нацыянальных партый і арганізацый у сак. і ліп. 1917. Адзін з кіраўнікоў Слуцкай павятовай міліцыі пры мясцовым камісарыяце Часовага ўрада. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса ў снеж. 1917 у Мінску. Быў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў 1918, член ЦК БПСР (1919—20). Да 1924 узначальваў Слуцкі павятовы камітэт партыі бел. эсэраў. Удзельнічаў у дзейнасці таварыства «Папараць-кветка». У ліст. 1920 абраны ў склад Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камісіі ў Слуцку па наборы добраахвотнікаў у нацыянальнае войска. У 1919 і 1921 арыштоўваўся ЧК як эсэраўскі актывіст. Удзельнік ліквідацыйнага з’езда БПСР у чэрв. 1924, пасля якога адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1930-я г. эканаміст на Гомельскім тлушчакамбінаце. Арыштаваны 11.2.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД Гомельскай вобл. да ВМП. Рэабілітаваны 13.7.1960.
Літ.: БЭ, т. 2; Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 300. ЭГБ, т. 6—2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.