Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АДАРЫЧ Яўген Пятровіч 

АДАРЫЧ Яўген Пятровіч

[1905, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], медык, брат Аляксандра Адарыча і Вячаслава Адарыча. З бел. сялянскай сям’і. У 1925—27 сябра БСРГ і КСМЗБ. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту ўрач раённай бальніцы ў Брагіне (цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.). Арыштаваны 8.9.1933. Асуджаны 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Варкута-Пячорскі, затым Інцінскі канцлагеры Архангельскай вобл. Вызвалены 12.10.1943. Зноў арыштаваны і 6.1.1951 за «ўдзел у антысавецкай групоўцы» асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".