Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АДАРЫЧ Вячаслаў Пятровіч 

АДАРЫЧ Вячаслаў Пятровіч

[1908 (паводле іншых звестак 1912), в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец, брат Аляксандра і Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Заходне-Сібірскім краі. Пасля вызвалення працаваў інструктарам дзіцячага дома. Зноў арыштаваны 8.8.1937 у Ворана-Пашанскім сельсавеце Асінаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мінскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. № 31861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".