Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АДАМУШКА Іван Дарафеевіч
[1902, в. Вялікі Сервеч Вілейскага пав., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту загадчык планавага аддзела мальтозна-патачнага завода. Арыштаваны 1.12.1929 у Казані. Асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць і антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ у Салавецкім канцлагеры НКВД Карэла-Фінскай АССР. 25.3.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ справа спынена. Зноў арыштаваны 9.4.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.