Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АВЕРБУХ Уладзімір Барысавіч
(Абузям-Хейдэр-Даніэль) [1889, мяст. Беразіно Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 27.7.1941, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у яўрэйскую партыю Паалей Цыён; быў сакратаром Камуністычнай партыі Палесціны, нам. старшыні краявога савета прафсаюзаў Паўночна-Каўказскага краю. Арыштаваны 8.6.1936 у Пяцігорску. Асуджаны 1.11.1936 «тройкай» НКВД за «шпіянаж» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. У крас. 1939 этапаваны ў Маскву. 6.7.1941 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.5.1957.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.