Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АБЯЗЬЯНІН Павел Сцяпанавіч 

АБЯЗЬЯНІН Павел Сцяпанавіч

[1899, в. Займішча Горацкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубpовенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. вучоны сакратар Водна-меліяpацыйнага камітэта наpкамата земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 30.12.1932 у Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 28, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 8.5.1933 як «член контррэвалюцыйнай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа А. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".