Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АБРАМАЎ Хаім Віктаравіч 

АБРАМАЎ Хаім Віктаравіч

[1895, Мінск — 10.1.1938, Мінск, НКВД], педагог, навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дэкан аднаго з ф-таў Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, д. 8, кв. 9. Асуджаны «тройкай» НКВД СССР 3.1.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.8.1959. Асабовая справа А. № 14492-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".