Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АБІХТ Генрык Тэадоравіч 

АБІХТ Генрык Тэадоравіч

[1835 ці 1836, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 31.5.(12.6)1863, Варшава], удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве. У 1852 скончыў Віленскую гімназію. Працаваў у паштовых установах Пецярбурга і Вільні, удзельнічаў у рэвалюцыйных гуртках. Каб пазбегнуць арышту царскімі ўладамі, якія падазравалі яго ў прыналежнасці да тайнай рэвалюцыйнай арганізацыі, эміграваў у Лондан (1857). Супрацоўнічаў з польскімі рэвалюцыянерамі-эмігрантамі, з газ. «Колокол», выдаўцы якой А.Герцэн і М.Агароў падтрымлівалі нацыянальна-вызваленчы рух, выступалі за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Садзейнічаў умацаванню сувязей газеты з Беларуссю і Літвой. Вясной 1861 пераехаў у Парыж, дзе знаходзіўся да студз. 1862. З канца сак. нелегальна жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863. Быў прыхільнікам «чырвоных», агентам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Варшаве і правінцыі, збіраў грошы і зброю для паўстанцаў. У ліст. 1862 арыштаваны царскімі ўладамі і зняволены ў Брэсцкую крэпасць. На следстве трымаўся мужна і не выдаў удзельнікаў падрыхтоўкі паўстання. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. На ягоную смерць адгукнуўся А.Герцэн артыкулам «Подлыя!».

Літ.: Герцен А.И. Собр. соч. М., 1959. Т. 17; Клевенский М. Герцен-издатель и его сотрудники // Литературное наследство. М., 1941. Т. 41—42; Кісялёў Г. Вязень Брэсцкай крэпасці // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982; Brock P. Z dziejуw wielkiej emigracji w Anglii. Warszawa, 1958. PSB. T. 1. S. 5—6; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".