Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАКУТОВІЧ Фёдар Уладзіміравіч
[студз. 1911, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПІ. Арыштаваны 11.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 110. Асуджаны 3.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Д. № 29314-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.