Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАЛАДЗЬКО Іосіф Ігнатавіч
[ліст. 1887, мяст. Гарадзея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – 20.12.1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч. У 1919 мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў нам. ваенкама ў Навагрудку, ваенкамам і членам рэўкама Рагачоўскага пав. У 1920—21 ваенкам Гомельскай губ., з 1922 старшыня выканкама Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. У 1928 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. У 1929—30 старшыня Віцебскага акруговага, з 1931 Мінскага гарадскога выканкамаў. У 1933—37 начальнік упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны наркамата сувязі СССР па БССР. На працягу 1929—37 член ЦВК БССР і ЦВК СССР. У 1937 адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязі СССР. Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі правых» і «антысавецкай арганізацыі ва ўпраўленні сувязі БССР». Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіям Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і інш. (усяго больш за 200 (!) чалавек). Рэабілітаваны 12.10.1957.
15.2.1938 у Мінску была арыштавана жонка Іосіфа Валадзько, хатняя гаспадыня Валадзько Яўгенія Мікалаеўна (нар. ў вер. 1884 у в. Звонь, цяпер Ушацкі p-н Віцебскай вобл.). 16.5.1938 тройкай НКВД яны была асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.6.1966 тpыбуналам БВА. Яе асабовая справа № 19501-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.