Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАСІЛЕЎСКІ Мікалай Пятровіч
[крас. 1904, в. Сіняўская Слабада, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак Санкт-Пецярбург — 1937 (?)], мастак. Першы раз арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у 1920 (?) у Мінску на рагу вул. Нагорнай і Гаспітальнай. 29.7.1920 пастановай калегіі АДПУ СССР прыгавораны як «член сям’і асуджанага» да высылкі. У 1920-я г. скончыў Віленскую беларускую гімназію. Займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—27 супрацоўнічаў з час. «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. З 1930 жыў у БССР. Працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Белаpусі». Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 5, кв. 2. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе (№ 34744-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой (№ 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі з фотаздымкам) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: ЭліМБел, т. 1; БЭ, т. 4.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.