Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГЕЛЬТМАН Віктар 

ГЕЛЬТМАН Віктар

[23.12.1796, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 16.7.1874, Брусель, Бельгія], публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стафана Гельтмана. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Прымаў удзел у паўстанні 1830—31. Потым удзельнічаў у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання 1846 і паўстання ў Галіцыі ў 1848. Падчас рэвалюцыі 1848—49 у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб’яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносінаў. У 1860-х г. вывучаў грамадска-паліт. жыццё эміграцыі з былой Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krуtki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.

Літ.: PSB; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".