Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЕРАФЕЕЎ Георгій Фаміч 

ЕРАФЕЕЎ Георгій Фаміч

[22.4.1903, в. Чорная Вірня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, муж Ганны Вронскай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1928). Працаваў начальнікам упраўлення пачатковых школ Наркамата асветы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1937 выключаны з партыі за «трацкісцкія праявы». Асуджаны 28.6.1938 пазасудовым органам НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў наступную пасля прыгавору ноч. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.8.1957. Асабовая справа Е. № 10860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".