Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАЛАДЗЬКО Пётр Іосіфавіч
[20.10.1887, в. Плябанцы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 13.4.1938, Мінск, НКВД], спявак. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім тэатры оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 7, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 25.3.1938 як «польскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.3.1963. Асабовая справа В. № 4599-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.