Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЗАБЛОЦКАЯ Лідзія Алімпіеўна 

ЗАБЛОЦКАЯ Лідзія Алімпіеўна

[1929, цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], краўчыха. З бел. сялянскай сям’і. Працавала на фабрыцы імя Крупскай. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 3.1.1949 у Мінску па адрасе: вул. Стандартная, д. 14, кв. 25. Асуджана пазасудовым органам 3.2.1949 як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1962. Асабовая справа З. № 17684-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".