Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАРДОМСКАЯ Любоў Сямёнаўна 

ВАРДОМСКАЯ Любоў Сямёнаўна

[1928, Мінск — ?], навучэнка. З бел. сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучаніца і пеўчая духоўнага хору манастыра. Арыштавана 2.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пераможная, д. 26, кв. 2. Асуджана 30.12.1944 як «член нацыяналістычнай арганізацыі «Саюза беларускай моладзі» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 4.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа В. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".