Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАЛЫНЕЦ Наталля Дзмітрыеўна 

ВАЛЫНЕЦ Наталля Дзмітрыеўна

[1925, Вілейка Віленскага ваяв., цяпер Мінская вобл. — ?], навучэнка. З бел. сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.2.1945. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.1.1946 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.2.1989. Асабовая справа В. № 21039-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".