Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖУКАВЕЦ Іван Кірылавіч 

ЖУКАВЕЦ Іван Кірылавіч

[1919, в. Слабодка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — ?], вайсковец (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. З чэрв. да вер. 1941 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Арыштаваны 25.6.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 як «нямецкі агент» да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 27.9.1994. Асабовая справа Ж. № 35978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".