Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРЭМЕР Майсей Хаймавіч
[1916, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?], музыкант. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у аркестры народных інструментаў пры Беларускім дзяржаўным радыёкамітэце. Арыштаваны 19.5.1940 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 62, кв. 43. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.7.1941 як «канфідэнт польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК і яго павіненны былі этапаваць у Сібірскі канцлагер НКВД (Новасібірск), але 1.9.1941 (?) К. вызвалілі. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа К. № 29826-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.