Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗАКРЖЭЎСКІ Станіслаў Казіміравіч
[1912, Лепель, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], электратэхнік. З сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў на «Главсортзаготзерно». Арыштаваны 24.2.1949 у Лепелі. Абвінавачваўся ў тым, што ў 1930-я г. «з’яўляўся агентам польскіх спецорганаў». 27.4.1949 крымінальная справа З. была спынена, а ён рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.