Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУЖАЛЬ Аляксандр Афанасьевіч 

КУЖАЛЬ Аляксандр Афанасьевіч

[1910, в. Калоднае Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — 27.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям’і вясковага настаўніка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам у гарадской тэлефоннай сетцы. Арыштаваны 11.2.1938 у Серпухаве. Асуджаны пастановай камісіі НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Румыніі і Германіі і падрыхтоўку дыверсійных актаў» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.5.1958. Асабовая справа К. П-52084 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".