Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДАБРАВОЛЬСКІ Станіслаў Іванавіч 

ДАБРАВОЛЬСКІ Станіслаў Іванавіч

[1909, Мінск — ?], службовец, верагодна, брат Васіля Дабравольскага. З сям’і рабочага. Падчас арышту інстpуктаp Койданаўскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 26.11.1933 у в. Баранаўшчына (?). Асуджаны 26.12.1933 за «прыналежнасць да польскай разведкі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 5.6.1946. Зноў арыштаваны і 29.11.1950 асуджаны да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 30.8.1954. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.11.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 24801-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".