Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ІВАШКА Макар Фёдаравіч
[1909, в. Грыцэвічы (Малыя Грыцэвічы) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту тэхінспектар па рамонту сельскагаспадарчых машын Маскоўскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пушкінская, д. 20, кв. 17. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.11.1937 за «трацкісцкую шкодніцкую дзейнасць і сувязі з ворагамі народа» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 1.2.1988. Асабовая справа І. № П-72801 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.