Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАЙНОЎСКІ Аляксандр Эдуардавіч 

ВАЙНОЎСКІ Аляксандр Эдуардавіч

[1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — 16.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — планавік-эканаміст аддзела камплектавання і забеспячэння Маскоўскага (?) сілікатнага завода № 2. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: ст. Прэсня Акруговай чыгункі, д. 46, кв. 6. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 1.6.1938 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 24.11.1956. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".