Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖУКОВІЧ Уладзімір Паўлавіч 

ЖУКОВІЧ Уладзімір Паўлавіч

[1903, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 11.4.1938, Масква, НКВД], эканаміст, верагодна, брат Канстанціна Жуковіча. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў эканамістам у шахце № 52 Метрабуда. Арыштаваны 13.2.1938 у Маскве па адрасе: зав. Крывы, інтэрнат Метрабуда, д. 16. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за «перадачу шпіёнскіх матэрыялаў японскай разведцы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.10.1957. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".