Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАЎГІЛЕВІЧ Сяргей Аляксандравіч
[1903, Мінск — ?], музыкант. З сям’і рабочага. Працаваў у аркестры Тэатра оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 8.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Вызвалення, д. 1/35, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.3.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 19.4.1990. Асабовая справа Д. № 30696-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.