Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАДУНОЎ Афанасій Фёдаравіч
[1903, в. Ядраная Слабада Магілёўскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную (тэхнічную) адукацыю. Падчас арышту загадчык (дырэктар) Карвугалю. Арыштаваны 8.1.1935 у Карагандзе. Асуджаны 14.3.1935 спецыяльнай калегіяй казахскага аддзялення НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.