Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВЕРАМЕЙЧЫК Сямён Засімавіч 

ВЕРАМЕЙЧЫК Сямён Засімавіч

[1903, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 24.12.1937, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 6.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.3.1958. Асабовая справа В. № 7062-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".