Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАЙЛІДЗЁНАК Адам Фаміч
[1903, в. Гваздова Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 29.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер аддзела галоўнага энергетыка завода імя Кірава ў Ленінградзе. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.9.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.