Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГЕЛЕР Эмануіл Раманавіч 

ГЕЛЕР Эмануіл Раманавіч

[1903, Беласток, цяпер Польшча — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 20.11.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падpыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. № 6743-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".