Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАРЫЗОНТАЎ Пётр Дзмітрыевіч 

ГАРЫЗОНТАЎ Пётр Дзмітрыевіч

[1902, Петрапаўлаўск, Расія — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Інстытута свінагадоўлі. Арыштаваны 26.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Серпухоўская, д. 25, кв. 2. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі, што існавала ў сістэме наркамата аховы здароўя БССР». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 вызвалены (з залікам тэрміну папярэдняга зняволення). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".