Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗАРАМБОЎСКІ Канстанцін Піліпавіч
[1902, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыль Мінскай вобл. — ?], літаратар. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у час. «Полымя рэвалюцыі». Арыштаваны 30.8.1936 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскі, потым ва Ухта-Іжэмскі альбо ў Паўночна-чыгуначны канцлагеры НКВД Комі АССР. Вызвалены 7.8.1954. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 12.9.1956. Асабовая справа З. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.