Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЛІНОЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч
[1902, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог, брат Васіля Каліноўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 20.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 73, кв. 65. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «польскі шпіён» і «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 16.2.1941 пераведзены з лагера ў псіхіятрычную бальніцу НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.1.1957. Асабовая справа К. № 9911-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.