Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАЎРЫЛІК Ванда Генрыхаўна 

ГАЎРЫЛІК Ванда Генрыхаўна

[1900, Лодзь, цяпер Польшча — ?], навуковец, жонка Язэпа Гаўрыліка. З сям’і служачага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У пачатку 1930-х г. старшы навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштавана 11.10.1933 у Мінску ў гасцініцы «Еўропа». Асуджана калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".