Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАЙЦЯНКОЎ Міхаіл Канстанцінавіч
[1900, в. Дзераўцы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 25.1.1940, Масква, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір брыгады, нам. начальніка ўпраўлення ваеннага забеспячэння НКВД СССР. Арыштаваны 30.4.1939 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.1.1940 за «ўдзел у змове» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 21.3.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.