Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЗАХАРЭВІЧ Віктар Рыгоравіч 

ЗАХАРЭВІЧ Віктар Рыгоравіч

[1899, ст. Валілы Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік сельскагаспадарчай інспекцыі Маскоўскага абл. выканаўчага камітэта. Арыштаваны 17.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 67/69, кв. 38. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.2.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".