Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАМАРУК Архіп Акімавіч
[1899, в. Крукавічы (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі (?) р-н Брэсцкай вобл. — 15.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інжынер-тэхнолаг завода «Барацьбіт». Арыштаваны 21.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Усачова, д. 62, кв. 236/239. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.11.1937 за «шкодніцкую дзейнасць на заводзе» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.10.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.