Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАЎКОВІЧ Лука Міхайлавіч 

ВАЎКОВІЧ Лука Міхайлавіч

[1899, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гродзенскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], з бел. сялянскай сям’і. У 1926—36 член ВКП(б). Падчас арышту слухач вучэбнага камбіната імя Молатава. Арыштаваны 4.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Малы пр., д. 36/38, кв. 17. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".