Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАЙДУКЕВІЧ Іван Іванавіч 

ГАЙДУКЕВІЧ Іван Іванавіч

[1898, в. Малькавічы Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 25.2.1944, Масква, «Камунарка», НКВД], інжынер. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны інжынер Маскоўскага камбіната высокагатунковых вырабаў трэста «Хлебапячэнне». Арыштаваны 18.3.1943 у Маскве па адрасе: Скацерны зав., д. 5, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1944 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай СССР 21.2.1990.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".