Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДЗЕМІДОВІЧ Алесь Піліпавіч
[1897, Капыль, Мінскай губ. — ?], бел. нацыянальны дзеяч, паэт. Член Беларускай сацыялістычнай грамады. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1925). У 1916 у арміі. З 1917 працаваў ва Ўсерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве, з 1919 — у Мінску. Арыштаваны ў 1921. З 1925 жыў у Горках, Лошыцы, працаваў у навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі. Пісаў вершы (з 1916), некаторыя з іх публікаваў у газ. «Дзянніца». Уваходзіў у Аршанскую філію «Маладняка». Зноў арыштаваны 19.7.1930 і асуджаны да 5 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: ЭГБ, т. 6—2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.