Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУЛЬБАК Зэльда Барысаўна 

КУЛЬБАК Зэльда Барысаўна

[1897, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?], педагог, жонка Майсея Кульбака. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: 2-гі Аконны (Апанскі?) зав., д. 4б, кв. 1. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа К. № 6761-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".