Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАНЕЙКА Пётр Лук’янавіч
[1897, в. Дроздава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту начальнік часці водазабеспячэння 1-га паравознага аддзялення ст. Волхаўбуд-1 (Барысава Горка) Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.9.1937 за «шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.