Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУКША Аляксандр Фёдаравіч 

КУКША Аляксандр Фёдаравіч

[1897, в. Бярозкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнік, начальнік штаба Маскоўскай пралетарскай стралковай дывізіі, адначасова дацэнт кафедры тактыкі ваеннай акадэміі Чырвонай арміі імя Фрунзе. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: Курсавы зав., д. 1, кв. 7. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.11.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".