Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАЛОВІК Мікалай Яўгенавіч 

ВАЛОВІК Мікалай Яўгенавіч

[1896, в. Добры Дуб (?) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 16.1.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], партыйны дзеяч. З беднай бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту сакратар Серпухаўскога гаркама ВКП(б) Маскоўскай вобл. Арыштаваны 18.8.1937 у Серпухаве па адрасе: вул. Тульская, д. 8, кв. 9. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.1.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, падрыхтоўку баявой тэрарыстычнай групы і за падрыўную работу ў Серпухаўскім раёне» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.11.1955.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".