Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАВЫДЗЕНКА Сяргей Аляксандравіч
[1895, в. Байкі Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер-хімік, лабарант абл. санітарна-гігіенічнай лабараторыі. Арыштаваны 17.1.1949 у Омску. Асуджаны трыбуналам войск НКВД Омскай вобл. 23.3.1949 як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 10.7.1956 артыкул абвінавачання быў зменены на «антысавецкую агітацыю» з мерай пакарання 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 24.12.1991.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.